Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТО спадзяецца пакінуць Афганістан да 2014 году


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн сказаў сёньня, што Паўночнаатлянтычны альянс будзе трымаць у Афганістане неабходную колькасьць вайскоўцаў, пакуль мясцовыя сілы бясьпекі ня будуць гатовыя пераняць кантроль над краінай.

Расмусэн таксама заявіў, што НАТО дасягнула посьпехаў і “паўсюль трымае Талібан пад ціскам”. Выступаючы пасьля аднадзённага візыту ў Грэцыю, ён выказаў спадзяваньне, што НАТО зможа перадаць афганцам свае паўнамоцтвы ў справе захаваньня бясьпекі да 2014 году.
XS
SM
MD
LG