Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Сёньня ў Гомелі ахова Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту накінулася на пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева.

Зборшчыца подпісаў Натальля Самсонава: «Не пасьпелі мы паставіць пляншэт з партрэтам Някляева пад казырок ўнівэрсытэцкага ганку, каб схавацца ад дажду, як выскачыў з будынку разьюшаны ахоўнік і ледзь ня выкінуў пляншэт на дождж. Добра, што Кастусь Жукоўскі пасьпеў утрымаць яго. У гэты ж самы час у фае ўнівэрсытэцкага корпусу спакойна вёўся збор подпісаў за Лукашэнку».

З грубымі паводзінамі аховы прыяжджала разьбірацца міліцыя — яе выклікалі самі зборшчыкі подпісаў.

Кастусь Жукоўскі, які сам зьбірае подпісы, зьдзіўляецца цемрашальству ўнівэрсытэцкіх супрацоўнікаў:

«Учора нас праганялі ад унівэрсытэту імя Францішка Скарыны, сёньня — ад унівэрсытэту транспарту. І толькі ля мэдыцынскага ўнівэрсытэту мы зьбіралі подпісы спакойна разам зь пікетоўцамі за Лукашэнку. Мяне як звычайнага грамадзяніна зьдзіўляе, што ў нашых унівэрсытэтах ня ведаюць законаў і прагінаюцца толькі пад кандыдата ад улады. За дзейнага кіраўніка дзяржавы зьбіраюць подпісы ўнутры ўнівэрсытэтаў у любы час, а зборшчыкаў подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў гоняць нават ад сьцен, здавалася б, такіх асьветных установаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG