Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка: Тэлевізар


Гэтым разам даўнія знаёмцы ды ідэйныя апанэнты спрачаюцца пра ролю тэлевізара ў грамадзтве.


спампаваць


Саўка:

Лучшэ целявізара друга проста нету.
Верыць мы даўжны яму, а не інтэрнэту.
Целявізар беларускі очэнь пазіціўны.
Он для ўсячэскай разгрузкі нам неабхадзімый.

Грышка:
Тэлевізар – гэта
Скрыня для дурных.
Ён усё псуе нам –
Зрок і густ, і слых.

Саўка:
Посьле дня рабочага я прыйшоў дамой.
Чэм мяня парадуеш, целявізар мой?
Вот кіно савецкае, новасьці з палей…
Сразу стала лучшэ жыць, стала весялей.

Грышка:
Тэлевізар – гэта
Страшная зараза.
Вырабляе зомбі
Ён з народных масаў.

Саўка:
Несматра на то, што есьць выбар, і нямалый,
Толька беларускія я сматру каналы.
Ўсё са ўкусам зьдзелана – красачна, красіва…
Кстаці, можна заадно выпіць чашку піва.

Грышка:
Тэлевізар – гэта
Інструмэнт улады.
Робіць з вас дэбілаў,
Ну, а вы і рады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG