Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Нямеччыны заклікаў Турцыю забясьпечыць рэлігійную свабоду


Прэзыдэнт Нямеччыны Крысьціян Вульф сёньня прысутнічаў на багаслужбе ў царкве ў горадзе Тарс. Літургія адбылася ў царкве Сьв. Паўла ХІХ стагодзьдзя, яе адслужылі два нямецкія сьвятары.

На правядзеньне службы спатрэбіўся асобны дазвол турэцкіх уладаў, бо ў царкве цяпер разьмешчаны музэй. У службе таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі грэцкай праваслаўнай, армянскай і сырыйскай меншасьцяў Турцыі.

Выступаючы пасьля службы перад журналістамі, Вульф заклікаў турэцкія ўлады забясьпечыць выкананьне рэлігійных свабодаў турэцкім хрысьціянам, якіх налічваецца да 100 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG