Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літоўскі эканаміст Раймондас Куодзіс заявіў, што з-за спрошчанага пераходу літоўска-беларускай мяжы ў бюджэт Літвы паступіць меней акцызаў за паліва, алькаголь і цыгарэты.

20 кастрычніка Літва і Беларусь падпісалі пагадненьне аб спрошчаным перасячэньні мяжы жыхарамі прымежных раёнаў абедзьвюх краін.


"У памежную зону ўваходзіць і Вільня, якая знаходзіцца за 30 кілямэтраў ад мяжы. Паехаць за палівам, алькаголем і цыгарэтамі пры такім палегчаным рэжыме шматлікім жыхарам будзе выгадна. Многія людзі і цяпер так робяць. Пытаньне, што будзе са зборам акцызаў, калі будзе дзейнічаць гэтая зьмена. Гаворка ідзе не аб кантрабандзе, гаворка ідзе пра легальнае перасячэньне мяжы і перавоз, скажам, поўнага бака паліва. За адзін рэйс можна зэканоміць 100 літаў толькі на гэтым ",-- сказаў Куодзіс у інтэрвію Літоўскаму радыё.

Ён перакананы, што дзяржава атрымае менш збораў з акцызных тавараў, таму прыйдзецца уздымаць іншыя падаткі, каб, да прыкладу, плаціць пэнсіі.

Між тым міністар замежных спраў Літвы А. Ажубаліс сказаў, што адказныя ведамствы Літвы павінны падрыхтавацца, каб жыхары не злоўжывалі новым парадкам, паведамляе літоўскі рэсурс Delfi.

"Ёсьць прыклад Польшчы і Ўкраіны, палякі не адчулі ціску на акцызныя тавары і даходы з акцызаў. МЗС у лісьце ўраду адзначыў, што да ажыцьцяўленьня рэжыму, гэта значыць да ратыфікацыі ў парлямэнце, усе ведамствы, якія зьвязаныя з гэтым (памежнікі, мытня, падатковая інспэкцыя), павінны прыняць адпаведныя рашэньні, каб гэтым спрошчаным рэжымам не злоўжывалі ", -- сказаў Ажубаліс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG