Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хваля пратэстаў у Францыі не спадае


Адзін з найбуйнейшых прафсаюзаў Францыі – Усеагульная канфэдэрацыя працы (CGT) – заклікаў на наступным тыдні працягнуць масавыя страйкі на знак пратэсту супраць плянаў ураду павысіць пэнсійны век з 60 да 62 гадоў.

Пратэсты супраць плянаванай пэнсійнай рэформы працягваюцца ўжо дзесяць дзён. Страйкі і блякады нафтасховішчаў прывялі да недахопу паліва. Адбыліся і выбухі гвалту, калі да пратэстоўцаў далучылася моладзь. Сёньня ў Марсэлі на кароткі час была спыненая праца аэрапорту.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі адмаўляецца ісьці на саступкі, заяўляючы, што рэформа мае важнае значэньне ў скарачэньні велізарнага бюджэтнага дэфіцыту. Сэнат мае прагаласаваць у справе рэформы да канца гэтага тыдня. Ніжняя палата парлямэнту ўжо ўхваліла адпаведны законапраект.
XS
SM
MD
LG