Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапарлямэнт адклаў разгляд сытуацыі ва Ўкраіне


Эўрапейскі парлямэнт адклаў разгляд рэзалюцыі адносна сытуацыі ва Ўкраіне на наступную сэсію, што мае адбыцца 10-11 лістапада ў Брусэлі.

За прапанову адкласьці разгляд падчас сёньняшняга галасаваньня на сэсіі ў Страсбуры выказаліся 317 дэпутатаў, супраць – 217. Дэпутаты падтрымалі ініцыятыву прадстаўніка групы сацыялістаў і дэмакратаў Яганэса Свобады.

У Эўрапарлямэнце былі зарэгістраваныя чатыры праекты рэзалюцыі ў пытаньні Ўкраіны ад розных палітычных сілаў і яшчэ адзін супольны, узгоднены прадстаўнікамі ўсіх палітычных групаў. У ім, у прыватнасьці, прапаноўвалася выказаць занепакоенасьць усё большай колькасьцю цьверджаньняў і паведамленьняў пра тое, што дэмакратычныя свабоды і правы, такія як свабода сходаў, свабода выказваньняў і свабода СМІ, апошнія месяцы знаходзяцца пад пагрозаю.

Напярэдадні ў Эўрапарлямэнце адбыліся дэбаты, прысьвечаныя абмеркаваньню дачыненьняў Украіны і Эўразьвязу, а таксама сытуацыі ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG