Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пакараная за забарону гей-парадаў у Маскве


Эўрапейскі суд па правах чалавека пакараў Расею за парушэньне правоў геяў у сувязі з забаронай гей-парадаў у Маскве. Актывіст руху за правы сэксуальных мяншыняў Мікалай Аляксееў падаў скаргу ў Страсбурскі суд, цьвердзячы, што Расея парушыла Эўрапейскую канвэнцыю, якую яна падпісала будучы сябрам Рады Эўропы.

Суд абвінаваціў Расею ў парушэньні права на мірныя сходы і дэманстрацыі і ў дыскрымінацыі на падставе сэксуальнай арыентацыі. Расея мусіць выплаціць Аляксееву грашовую кампэнсацыю памерам 29 510 эўра і аплаціць судовыя выдаткі.
XS
SM
MD
LG