Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сахараўскую прэмію атрымаў кубінскі дысыдэнт Гільерма Фарыньяс


Эўрапейскі парлямэнт прысудзіў прэстыжную Сахараўскую прэмію за дасягненьні ў абароне правоў чалавека кубінскаму дысыдэнту Гільерма Фарынасу. 48-гадовы журналіст і псыхоляг Фарыньяс адседзеў у турме 11 з паловай гадоў і правёў 23 галадоўкі на знак пратэсту супраць кубінскага рэжыму.

Урачыстая цырымонія ўручэньня прэміі адбудзецца 15 сьнежня ў Страсбуры, разам з прэміяй ляўрэат атрымае 50 000 эўра. Сахараўская прэмія “За свабоду думкі” была заснаваная Эўрапарлямэнтам у 1988 годзе. У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006 - Аляксандар Мілінкевіч.
XS
SM
MD
LG