Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што міжурадавае пагадненьне з Расеяй аб будаўніцтве беларускай АЭС падрыхтавана.


Як паведамляе БелаПАН, пры гэтым расейскі бок прапанаваў «ўнесьці пакетам пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне электраэнэргетыкі». «Мы цяпер над гэтымі дакумэнтамі працуем», - сказаў Міхадзюк.

Паводле намесьніка генэральнага дырэктара расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Расатам» Мікалая Спаскага, перамовы паміж Беларуссю і Расіяй, якія тычацца пакета пагадненьняў аб будаўніцтве АЭС, праходзяць у канструктыўным ключы.

«Пагадненьне гатова, ідзе праца, і гэта цалкам нармальна. Ёсьць сур'ёзныя пытаньні, так як гэта не проста доўгатэрміновая пэрспэктыва, а рэальная будоўля ў самым цэнтры нашай прасторы ", - заявіў Спаскі.
XS
SM
MD
LG