Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масгардума зацьвердзіла Сабяніна на пасадзе мэра расейскай сталіцы


Маскоўская гарадзкая дума на пазачарговым пасяджэньні сёньня зацьвердзіла кандыдатуру 52-гадовага Сяргея Сабяніна, унесеную прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым на пасаду мэра Масквы. Бальшыню ў Думе складаюць дэпутаты ад кіраўнічай партыі “Адзіная Расея”.

Сабянін, выступаючы перад дэпутатамі, паабяцаў, у прыватнасьці, захаваць сацыяльныя льготы для масквічоў і забясьпечыць кантроль над дзейнасьцю маскоўскіх чыноўнікаў. Для вырашэньня транспартных праблем, паводле Сабяніна, неабходна стварыць у будучым годзе гарадзкі дарожны фонд.

Цырымонія ўступленьня новага мэра на пасаду адбудзецца сёньня ў будынку ўраду Масквы.

Сабянін замяніў на пасадзе мэра Масквы Юрыя Лужкова, звольненага ў мінулым месяцы прэзыдэнтам Мядзьведзевым. Лужкоў кіраваў Масквой 18 гадоў.
XS
SM
MD
LG