Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ху Цьзіньтао ў студзені 2011 году наведае ЗША


Прэзыдэнт Кітаю Ху Цьзіньтао ў студзені 2011 году наведае ЗША, што будзе знакам пацяпленьня паміж дзьвюма краінамі. Пра гэта заявіў міністар юстыцыі ЗША Эрык Голдэр, які знаходзіцца зь візытам у Кітаі. Канкрэтная дата візыту не паведамляецца.

Голдэр таксама паведаміў пра тое, што на сустрэчах з кітайскімі афіцыйнымі асобамі ў Пэкіне ён узьнімаў пытаньне аб сёлетнім ляўрэаце Нобэлеўскай прэміі міру Лю Сяобо, які адбывае турэмнае пакараньне. Кітай асудзіў прысуджэньне яму прэміі, назваўшы гэта ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы краіны.

Злучаныя Штаты віталі прысуджэньне прэміі Лю і заклікалі да яго вызваленьня. Голдэр выказаў спадзяваньне, што “фундамэнтальныя” разыходжаньні ў гэтым і некаторых іншых пытаньнях ня будуць перашкодай супрацоўніцтву ў іншых галінах.
XS
SM
MD
LG