Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя штодня мусіць разьбірацца з правапарушэньнямі, якія зьдзяйсьняюць п'яныя зьбіральнікі подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты. Пра гэта заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Полудзень.

Прычым, паводле ягоных слоў, п'яныя зьбіральнікі подпісаў "спрабуюць высьвятляць адносіны адзін з адным".

"20 кастрычніка, напрыклад, скарга паступіла на чалавека, у крыві ў якога пасьля агляду выявілася 2,2 праміле алькаголю. Былі выпадкі, калі нецьвярозыя зьбіральнікі подпісаў выходзілі на сярэдзіну праезнай часткі і перашкаджалі руху грамадзкага транспарту", — распавёў Полудзень.

Паводле ягоных слоў, міліцыі "пастаўлена задача не паддавацца на правакацыі, што яна і робіць". Намесьнік кіраўніка МУС заявіў: "Усе кандыдаты для нас роўныя. Мы забясьпечваем правапарадак для ўсіх". Апісаныя інцыдэнты, на яго погляд, адбываюцца з-за таго, што "некаторыя несьвядомыя грамадзяне няправільна разумеюць паняцьце дэмакратыі". Полудзень таксама заўважыў, што падчас мінулых выбарчых кампаній падобных выпадкаў не было.

БелаПАН паведамляе, што намесьнік міністра адмовіўся ўдакладніць, зьбіральнікі подпісаў за якіх кандыдатаў былі ў нецьвярозым стане.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG