Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апэляцыйны суд ЗША не скасаваў забарону на “адкрытых” геяў у войску


Фэдэральны апэляцыйны суд у ЗША вырашыў часова пакінуць у дзеяньні негалосны прынцып, які вядомы як “не пытаюць – не кажы” пры наборы на вайсковую службу геяў і лесьбіянак.

Напярэдадні фэдэральны судзьдзя Вірджынія Філіпс пацьвердзіла сваё ранейшае рашэньне – аб прыпыненьні прадугледжанай цяперашнім заканадаўствам практыкі у адносінах да сэксуальных меншасьцяў.

Пэнтагон не задае пытаньні рэкрутам адносна іх сэксуальнай арыентацыі, а тыя, калі жадаюць быць прынятымі на вайсковую службу, не заяўляюць пра яе. Раней адміністрацыя Барака Абамы ня выключыла, што адпаведнае заканадаўства можа быць перагледжанае.
XS
SM
MD
LG