Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея ўхваліла плян прыватызацыі


Расейскі ўрад ухваліў сёньня пяцігадовы плян прыватызацыі. Крэмль плянуе перадаць у прыватныя рукі пакеты акцыяў дзяржаўных прадпрыемстваў агульнай вартасьцю каля 60-і мільярдаў даляраў.

У рамках прыватызацыйнага пляну на продаж выстаўляюцца пакеты 900-т дзяржкарпарацыяў. Сярод іх – расейскі нафтавы гігант Роснефть, у якім дзяржава зьбіраецца прыватызаваць 15% акцыяў, а пасьля 2015 году – прадаць і кантрольны пакет. Прыватнаму бізнэсу таксама будзе прапанавана купіць банкі Зьнешнегандлёвы банк, Ашчадны банк, канцэрн Расейскія чыгункі і Аэрафлот.
XS
SM
MD
LG