Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы: пасьля выбараў Беларусь зьменіцца


Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў, Уладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Яраслаў Раманчук і Віталь Рымашэўскі сустрэліся з прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце і міністрам замежных справаў Літвы Аўдронісам Ажубалісам. Раней літоўская дэлегацыя мела сустрэчу з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спрваў Беларусі Сяргеем Мартынавым.


Даля Грыбаўскайце адзначыла, што выказала Аляксандру Лукашэнку занепакоенасьці аб хадзе прэзыдэнцкай кампаніі, выказала спадзяваньні, што выбары будуць адбывацца празрыста і дэмакратычна з дапушчэньнем беларускіх і замежных назіральнікаў да падліку галасоў.

Літоўскіх палітыкаў таксама цікавіла пэрспэктыва аб'яднаньня беларускіх кандыдатаў у прэзыдэнты, на што быў адказ – пасьля рэгістрацыі адбудзецца сустрэча дзеля абмеркаваньня такой пэрспэктывы.

"Вялікая частка размовы была прысьвечаная прэзыдэнцкім выбарам, што неўзабаве адбудуцца ў Беларусі. Прэзыдэнт Літвы выказала спадзяваньне, што яны пройдуць у больш дэмакратычных умовах. Аднак я са свайго боку выказаў на гэты конт вялікія сумневы і зьвярнуў увагу літоўскіх палітыкаў на тое, што яны мусяць мець ясную пазыцыю на выпадак, калі беларускае грамадзтва ізноў ня будзе мець магчымасьці кантраляваць падлік галасоў. Вельмі важна, каб сёньня з боку эўрапейскіх палітыкаў гучалі ня проста заклікі да беларускіх уладаў правесьці выбары сумленна, але і ясныя засьцярогі, што недэмакратычныя выбары паўплываюць на ўзровень палітычных і іншых кантактаў", - так пракамэнтаваў сустрэчу Рыгор Кастусёў, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Падрабязнасьці і камэнтары пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG