Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбух на расейскім газаправодзе


Сёньня ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе РФ пры выбуху на газаправодзе адзін чалавек загінуў, 12 пацярпелі.

Па паведамленьні рэгіянальнага ўпраўленьня МНС, выбух адбыўся на кране трубаправоду, які вядзе да газаперапамповачага цэху ў 180 кіляметрах ад гораду Тарко-Сале.

Разбураны будынак вытворчага блёку. Пажар пры гэтым ня ўзьнік. Пацярпелыя дастаўленыя верталётам у шпіталь, па дарозе адзін зь іх памёр, паведамілі ў МНС.
XS
SM
MD
LG