Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ядзерны патэнцыял Ірану расьце


Кіраўнік Арганізацыі па атамнай энэргіі Ірану Алі Акбар Салехі паведаміў, што Іран вырабіў блізу 30 кг 20-адсоткавага ўзбагачанага ўрану насуперак санкцыям ААН, якія прадугледжваюць прыпыненьне такіх работ.

Узбагачаны ўран можа выкарыстоўвацца ня толькі як паліва для атамных электрастанцый, але і для вырабу ядзернай зброі. У лютым гэтага году прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад загадаў Арганізацыі па атамнай энэргіі Ірану распачаць узбагачэньне ўрану да 20% пасьля таго, як перамовы паміж МАГАТЭ ды Іранам зайшлі ў тупік.

Салехі таксама заявіў пра тое, што на рудніках у Бэндэр-Абасе на поўдні краіны выяўленае вялікае радовішча ўрану.
XS
SM
MD
LG