Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ пачне назіраць за выбарамі ў лістападзе


Мікалай Лазавік

Мікалай Лазавік

Місія АБСЭ прыступіць да доўгатэрміновага назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі з сярэдзіны лістапада. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік.

"Місія АБСЭ паінфармавала Беларусь аб тым, што ў сярэдзіне лістапада 40 доўгатэрміновых назіральнікаў пачнуць працу ў нашай краіне", – удакладніў прадстаўнік ЦВК.

"У дзень выбараў 19 сьнежня АБСЭ плянуе накіраваць у Беларусь каля 400 міжнародных назіральнікаў", – дадаў Мікалай Лазавік.
XS
SM
MD
LG