Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа абвясьціў імёны 24 новых кардыналаў


Рымскі Папа Бэнэдыкт XVI абвясьціў імёны 24 новых кардыналаў.

Паведамленьне пра гэта было зроблена ў канцы агульнай аўдыенцыі на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане.

Большасьць будучых кардыналаў – італьянцы. Аднак сярод іх ёсьць і два амэрыканца. Таксама кардыналам стане швайцарац Курт Кох – кіраўнік Папскай Рады па садзейнічаньні хрысьціянскаму адзінству.

20 з кардыналаў, маладзейшыя за 80 гадоў, здолеюць удзельнічаць у сакрэтным канкляве, які будзе абіраць наступнага Папу.
XS
SM
MD
LG