Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Значныя зьмены ва ўрадзе Гішпаніі


Ва ўрадзе Гішпаніі зробленыя значныя зьмены, мэтай якіх ёсьць стымуляваньне барацьбы з эканамічным крызісам.

Першым намесьнікам кіраўніка ўраду сацыялістаў прызначаны ўплывовы міністар унутраных спраў Альфрэда Перэс Рубалькаба, міністрам замежных спраў – Трынідад Хімэнэс, міністрам аховы здароўя – Лейрыі Пахін. Гаворка ідзе аб трох асабіста адданых прэм'еру палітыках. Замены выраблены ў кіраўніцтве іншых міністэрстваў.

Прэм'ер-міністр Іспаніі Хасэ Луіс Радрыгес Сапатэра заявіў, што праз гэта была папярэджаная "любая магчымасьць палітычнай нестабільнасьці".

Іспанскія СМІ нагадваюць, што ў апошні час некаторыя вядомыя дзеячы кіруючай партыі патрабавалі адстаўкі Радрыгеса Сапатэры ў сувязі з яго няздольнасьцю адолець крызіс. Такім чынам, зьмены ва ўрадзе назіральнікі зьвязваюць з жаданьнем прэм'ера ўмацаваць свае пазыцыі.
XS
SM
MD
LG