Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саудаўскі прынц асуджаны за забойства слугі


Брытанскі суд прысудзіў саудаўскага прынца Сауда Абдулазіз бін Насэра Сауда да пажыцьцёвага тэрміну зьняволеньня па абвінавачваньні ў забойстве свайго слугі.

Паводле рашэньня суду, прынц мусіць правесьці ў турме мінімум 20 гадоў.

Цела забітага са сьлядамі зьбіцьця, задушваньня і нават укусаў было выяўлена ў дарагім гатэлі "Лэндмарк" у цэнтры Лёндану 15 лютага гэтага году.

Падчас працэсу абвінавачваньне сьцьвярджала, што прынц Сауд ня раз падвяргаў свайго слугу сэксуальным дамаганьням.
XS
SM
MD
LG