Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клінтан заклікае Іран вызваліць амэрыканцаў


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што ЗША ня бачаць ніякіх падставаў для таго, каб Іран судзіў двух амэрыканскіх турыстаў, якія працягваюць знаходзіцца ў зьняволеньні ў Іране больш за год пасьля таго, як іх затрымалі на мяжы зь Іракам.

Клінтан выступіла з такой заявай учора пасьля таго, як паступілі паведамленьні, што Іран зьбіраецца распачаць суд над Шейнам Баўэрам і Джошуа Фэталам 6 лістапада. Клінтан заклікала Іран выбраць "гуманітарны варыянт" і вызваліць гэтых двух чалавек, як было зроблена з трэцяй амэрыканскай турысткай Сарай Шурд, адпушчанай зь іранскай турмы ў сярэдзіне верасьня.

Іранскія ўлады арыштавалі амэрыканцаў паблізу ірацкай мяжы 31 ліпеня 2009 году. Амэрыканцы сьцьвярджаюць, што выпадкова трапілі на тэрыторыю Ірану, калі вандравалі па паўночных раёнах ірацкага Курдыстану.

Аднак афіцыйны Тэгеран падазрае іх у сувязях з амэрыканскай выведкай і вінаваціць у нелегальным перасячэньні мяжы.
XS
SM
MD
LG