Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Раманчука сабрана больш за 100 тысяч подпісаў


Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

За кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука сабрана 105 тысяч подпісаў.

Пра гэта паведамілі ў штабе кандыдата ад АГП.


Сёньня Я.Раманчук пабываў на пікетах па зборы подпісаў у Слоніме.

"Мы зьбіраем далей, каб зрабіць салідны запас. Каб пры падачы подпісаў рызыка непрыняцьця альбо забракаваньня подпісаў была мінімальнай", - сказаў Я.Раманчук.

Ён адзначыў, што збор подпісаў ідзе добра нават з апераджэньнем пляну.

"Некаторых сяброў маёй ініцыятыўнай групы вызываюць таксама ў пракуратуру, супраць людзей хочуць пачаць розныя справы. Але хто сказаў, што будзе лёгка?!"

Прэзэнтацыю 100 тысяч подпісаў плянуецца правесьці 22 кастрычніка ў штабе кандыдата.

Раней пра пераадоленьне стотысячнага рубяжу заявілі ў штабе кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
XS
SM
MD
LG