Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархісты — зноў за кратамі


Паводле крымінальна-працэсуальнага кодэксу, сёньня актывісту анархісцкага руху Cяргею Сьлюсару сьледчыя бабруйскай міліцыі павінны выставіць абвінавачаньне або выпусьціць яго на волю.

Сяргея трымаюць пад вартай у бабруйскім ізалятары часовага ўтрыманьня ад 17 кастрычніка. Яго затрымалі пасьля таго, як невядомыя ўначы з 16 на 17 кастрычніка кінулі дзьве бутэлькі з кактэйлем Молатава ў будынак бабруйскага КДБ.

Кватэру Сяргея Сьлюсара супрацоўнікі КДБ наведалі празь некалькі гадзін пасьля інцыдэнту. Бацькі заявілі, што іх сын быў разам зь імі дома і ня мог удзельнічаць у акцыі.

Сьледчыя правялі ператрус на кватэры Сяргея. Яны забралі вінчэстэр з кампутара, бутэльку растваральніку і некалькі дыскаў.

Хлопца затрымалі ў той самы дзень, сказаўшы бацькам, што празь некалькі гадзін яго выпусьцяць. У выніку Сяргея пратрымалі ўжо трое сутак.

Сьлюсара затрымлівалі 3 верасьня як падазронага ў справе, распачатай пасьля нападу на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі, але 12 верасьня выпусьцілі без выстаўленьня абвінавачаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG