Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рост рынку аўтамабіляў у Расеі


Як заявіў міністар прамысловасьці і гандлю Віктар Хрысьценка, у 2015 годзе расейскі аўтамабільны рынак стане нумарам адзін у Эўропе.

Выступаючы сёньня ў Дзяржаўнай думе РФ, Хрысьценка заявіў, што аўтамабільны рынак у Расеі аднаўляецца, і да сярэдзіны 2013 году ён выйдзе на дакрызісны ўзровень. "Да сярэдзіны 2013 году рынак цалкам адновіцца ў дакрызісных аб'ёмах, а ў 2015 годзе рынак стане рынкам нумар адзін у Эўропе, пераадолеўшы адзнаку ў 3 млн. аўтамабіляў", – заявіў міністар, выступаючы ў Дзярждуме.

Па выніках дзевяці месяцаў рынак аўтамабіляў усіх тыпаў вырас на 20,5%, паведаміў міністар. Па яго словах, за дзевяць месяцаў 2010 году 8 з 10 мадэляў аўтамабіляў-лідэраў продажаў у легкавым сэгмэнце выпушчаныя ў Расіі.

Доля легкавых аўтамабіляў, вырабленых у Расеі ў 2010 годзе, больш чым удвая перавысіла аб'ём продажаў імпартных машын, паведаміў Хрысьценка. "У гэтым годзе мы чакаем вытворчасьць аўтамабіляў усіх тыпаў на ўзроўні 1,3 млн. штук пры агульным рынку больш за 1,7 млн.", – сказаў міністар.
XS
SM
MD
LG