Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Украінскі холдынг “Nemiroff” мае намер распачаць ліцэнзійную вытворчасьць гарэлкі ў Беларусі, паведамляе “Корреспондент.net”. Мяркуецца, што разьліваць гарэлку будуць на менскім заводзе “Крышталь”.

Упершыню пра пляны пачаць разьліў сваёй прадукцыі ў Беларусі старшыня рады дырэктараў “Nemiroff холдынгу” Аляксандар Глусь заявіў год таму. Холдынг плянуе заняць да 15 працэнтаў гарэлкавага рынку Беларусі. На сёньняшні дзень “Nemiroff” толькі імпартуе сваю гарэлку ў Беларусь.

“Nemiroff” – адна з найбольшых алькагольных кампаніяў ва Ўкраіне. У 2009 годзе холдынг вырабіў 8,2 мільёна дэкалітраў алькаголю. Найбольш вядомыя брэнды кампаніі: “Nemiroff”, “LEX vodka”, “Украінская мядовая зь перцам”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG