Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа стаць сябрам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі цягам найбліжэйшых 12 месяцаў. Пра гэта заявіў памочнік прэзыдэнта ЗША па эканамічных пытаньнях Лорэнс Самэрс журналістам у сераду ў Маскве, перадае Інтэрфакс.

На яго думку, усё перамоўныя пытаньні могуць быць вырашаныя цягам найбліжэйшых некалькіх месяцаў. Л. Самэрс адзначыў, што паміж Расеяй і ЗША была праведзена вялікая праца па дасягненьні дамоўленасьцяў у рамках далучэньня да СГА, і зараз "важна перакласьці гэта на мову дакумэнтаў". Расеі трэба яшчэ ўзгадніць шэраг пытаньняў у рамках шматбаковых перамоваў, у тым ліку пытаньне па ўмовах паставак мяса ў Расею.

Адказваючы на пытаньне аб Мытным саюзе, Л. Самэрс адзначыў, што "Мытны саюз ня будзе перашкодай на шляху далучэньня Расеі да СГА ".

Паводле Л. Самэрса, першы віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Шувалаў паведаміў, што Расея будзе самастойна далучацца да СГА.

Закранаючы папраўкі Джэксана-Вэніка, памочнік прэзыдэнта ЗША адзначыў, што гэтая папраўка не абмяжоўвае гандлёвых сувязяў паміж Расеяй і ЗША. Ён сказаў, што кангрэс ЗША ў наступным годзе можа разгледзець пытаньне аб адмене гэтай папраўкі.
XS
SM
MD
LG