Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 кастрычніка, на рашэньне Генэральнай Асамблеі ААН, упершыню адзначаецца Сусьветны дзень статыстыкі.

У пасланьні з гэтай нагоды Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што статыстыка прасякае ўсе аспэкты сучаснага жыцьця: яна служыць асновай для многіх рашэньняў у сфэры прадпрымальніцкай і грамадзкай дзейнасьці, яна дае інфармацыю і ўяўленьне аб тэндэнцыях і сілах, якія ўплываюць на наша жыцьцё.

У пасланьні адзначаецца, што статыстыка зьяўляецца жыцьцёва важным інструмэнтам эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця, у тым ліку дзеля дасягненьня мэтаў у галіне разьвіцьця, сфармуляваных у Дэклярацыі тысячагодзьдзя.
XS
SM
MD
LG