Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прысуд чэскім нападнікам на цыганоў


У Чэхіі суд гораду Астрава, што на паўночным усходзе краіны, прысудзіў чатырох маладых людзей праваэкстрэмісцкіх поглядаў да доўгіх тэрмінаў турэмнага зьняволеньня за падпал дому, у якім жыла цыганская сям'я. Тады падчас пажару цяжкія апёкі на 80 адсотках паверхні скуры атрымала двухгадовая дзяўчынка.

Давід Вацулік, Ярамір Лукеш, Іва Мюлер і Вацлаў Цаяцару былі прызнаныя вінаватымі ў спробе забойства па матывах расавай нянавісьці. Усе чатыры сваёй віны не прызналі.

Вацулік, Лукеш і Мюлер асуджаныя на 22 гады турмы кожны, Цаяцару асуджаны на 20 гадоў зьняволеньня. Яны таксама павінны выплаціць агульную кампэнсацыю страхавой кампаніі і пацярпелым цыганам у памеры 957 тысяч даляраў.

Напад на дом цыганскай сям'і адбыўся ў красавіку летась у мястэчку Віткаў на ўсходзе Чэхіі.
XS
SM
MD
LG