Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над пляменьнікам Бакіева


У Бішкеку пачаўся судовы працэс над пляменьнікам зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.

Санжарбек Бакіеў і яго саўдзельнікі абвінавачваюцца ў арганізацыі ўзброенага фармаваньня і ўдзеле ў масавых занурэньнях у траўні гэтага году ў Джалал-Абадзе.

27-гадовы Санжарбек Бакіеў быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі Ўпраўленьня ўнутраных спраў Джалал-Абадзкай вобласьці.

Справу разглядае Джалал-Абадзкай раённы суд, але зь меркаваньняў бясьпекі працэс адбываецца ў будынку Ваеннага суду Бішкекскага гарнізону.
XS
SM
MD
LG