Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пэнтагон гатовы да службы "адкрытых" геяў


Міністэрства абароны ЗША заявіла, што гатовае пачаць прыём на вайсковую службу асобаў, якія адкрыта прызнаюць, што яны – геі ці лесьбіянкі.

З такой заявай Пэнтагон выступіў пасьля таго, як учора фэдэральны судзьдзя Вірджынія Філіпс адхіліла апэляцыю Пэнтагону і пацьвердзіла прынятае раней рашэньне аб неканстытуцыйнасьці забароны на службу ў войску гомасэксуалістаў і лесьбіянак, якія не хаваюць сваёй сэксуальнай арыентацыі.

Да гэтага ў войску ЗША на працягу 17 гадоў дзейнічаў прынцып "не пытаюцца, – не кажы". Калі ж гомасэксуалізм выяўлялася, то вайскоўца маглі звольніць.

Прэзыдэнт Барак Абама абяцаў пакласьці канец падобнай практыцы.
XS
SM
MD
LG