Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маргарэт Тэтчэр шпіталізаваная


У Лёндане шпіталізаваная былая прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр.

Ва ўрадавай заяве з гэтай нагоды адзначаецца, што галоўная прычына шпіталізацыі – прафіляктычныя аналізы. Паводле Бі-бі-сі, Тэтчэр цяпер хворая на грып, і чакаецца, што праз некалькі дзён яна пакіне шпіталь.

Маргарэт Тэтчэр, якая днямі адзначыла сваё 85-годзьдзе, узначальвала брытанскі ўрад з 1979 па 1990 гады.
XS
SM
MD
LG