Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан заклікала Іран вызваліць амэрыканскіх грамадзян


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала Іран вызваліць двух амэрыканскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў тэгеранскай турме, -- пасьля таго, як стала вядомая дата судовага паседжаньня.

Па словах Клінтан, адвакат амэрыканцаў заявіў, што суд пачнецца 6 лістапада. Джота Фэтэла і Шэйна Баўэра абвінавачваюць у незаконным пераходзе мяжы і ў шпіянажы.

Дзяржсакратар ЗША выказала ўпэўненасьць, што ніякіх падстаў для суда над амэрыканскімі грамадзянамі няма. Яна спадзяецца, што затрыманых вызваляць з гуманітарных меркаваньняў – гэтак, як затрыманую разам зь імі Сару Шурд. Яна была вызваленая з турмы пад заклад у верасьні і пакінула Іран.
XS
SM
MD
LG