Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Армэніі


Больш за 4 тысячы прыхільнікаў апазыцыі выйшлі сёньня на вуліцы Еравану з патрабаваньнем вызваліць арганізатараў пасьлявыбарных забурэньняў, што здарыліся два з паловай гады таму. Пратэстоўцы патрабавалі вызваленьня 13-і чалавек, якіх суд пакараў у 2008 годзе працяглымі турэмнымі тэрмінамі.

1 сакавіка 2008 году армянская паліцыя разагнала дэманстрацыю пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія, на думку апазыцыі, былі сфальшаваныя. У выніку сутыкненьняў 10 чалавек загінулі і болей за 250 былі параненыя. Улады сьцьвярджаюць, што пратэстоўцы стралялі па ахоўніках парадку. Апазыцыя гэта зьняпраўджвае.
XS
SM
MD
LG