Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай патрабуе ад эўрапейцаў вярнуць нарабаванае


Кітай выступіў з новым заклікам вярнуць яму скарбы са Старога Летняга Палацу ў Пэкіне, якія былі выкрадзеныя 150 гадоў таму.

Падчас здушэньня баксёрскага паўстаньня войскі брытанскага і францускага экспэдыцыйных карпусоў акупавалі Пэкін і разрабавалі імпэратарскі палац.

Кітайская гістарычная навука разглядае гэты эпізод як нацыянальнае прыніжэньне. Прадстаўнікі міністэрства культуры КНР заклікалі прыватных зьбіральнікаў і музэі вярнуць выкрадзеныя старажытнасьці.

Колькасьць вывезеных акупацыйнымі войскамі скарбаў перавышае, паводле ўладаў КНР, паўтара мільёна прадметаў.
XS
SM
MD
LG