Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў паедзе на саміт НАТО


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў возьме ўдзел у саміце НАТО ў Лісабоне, які пройдзе зь 19 па 20 лістапада. Аб гэтым Мядзьведзеў заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў францускім горадзе Давіль – пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі Нікаля Сарказі і канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Мядзьведзеў таксама паведаміў, што Расея разглядае прапанову НАТО аб удзеле ў адзінай сыстэме супрацьракетнай абароны, але гаварыць аб нейкіх канкрэтных формах супрацоўніцтва пакуль рана.
XS
SM
MD
LG