Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Чэхіі затрымалі былога ўкраінскага міністра эканомікі


Чэскія ўлады затрымалі былога міністра эканомікі Ўкраіны Багдана Данілішына, паведамляе чэскі МЗС. Арышт быў зьдзейсьнены паводле міжнароднага запыту, які афіцыйны Кіеў падаў у Інтэрпол.

Данілішын стаў найвышэйшым урадоўцам папярэдняй адміністрацыі, якому выстаўленыя крымінальныя абвінавачаньні. Чальца кабінэту былога прэм'ер міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі абвінавачваюць у злоўжываньні службовым становішчам.

Данілішыну закідаецца размарноўваньне больш за паўтара мільярда даляраў пры дзяржаўных закупах.

Данілішын гэтыя закіды адрынае.
XS
SM
MD
LG