Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перапрацоўка нафты ў Мазыры скарацілася на чвэрць


Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод

Сёлета за мінулыя тры кварталы ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» зьнізіў аб’ём перапрацоўкі нафты ў параўнаньні зь леташнім на 25,6 адсотка — да 6,2 мільёнаў тон. Пра гэта паведамляе ў сваім прэс-рэлізе ААТ «НГК «Славнафта».

Расейская кампанія зьяўляецца саўладальнікам Мазырскага НПЗ і мае ў таварыстве нафтаперапрацоўшчыкаў 42,58 адсотка акцыяў, што толькі на 0,18 адсотка меней за тую колькасьць, якой валодае беларускі Дзяржкамітэт маёмасьці.

Зьмяншэньне аб’ёмаў перапрацоўкі нафты ў Мазыры зьвязана са скарачэньнем паставак расейскай сыравіны ў Беларусь з прычыны «зьмены ўмоваў зьнешнеэканамічнай дзейнасьці».

Як паведамляе таварыства «Славнафта», сёлета ў студзені-верасьні Мазырскі НПЗ выпусьціў 1,5 мільёна тон аўтамабільнага бэнзіну, што на 7,1 адсотка меней, чымсьці за тры кварталы ў 2009 годзе.
XS
SM
MD
LG