Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ узмацняе фінансавы кантроль


Міністры фінансаў Эўразьвязу прыйшлі сёньня да згоды адносна дадатковага рэгуляваньня фондавых біржаў. Гэтая праграма Брусэлю накіраваная на тое, каб стабілізаваць фінансавую сыстэму блёку пасьля крэдытнага крызісу.

У прыватнасьці дадатковы кантроль быў усталяваны над дзейнасьцю хэджавых фондаў – галоўных гульцоў у біржавых спэкуляцыях. Упершыню іх дзейнасьць была падпарадкаваная цэнтралізаваным эўрапейскім органам кантролю.

Адначасова была прынятая сыстэма "пашпартызацыі фондаў". Новы інструмэнт дазваляе інвэстарам, якія прайшлі працэдуру рэгістрацыі ў адной краіне, дзейнічаць на ўсіх фондавых рынках ЭЗ.
XS
SM
MD
LG