Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Галадоўка журналіста ў Азэрбайджане


Рэдактар газэты "Рэальны Азэрбайджан" Эйнула Фатулаеў, які знаходзіцца ў турме, сёньня распачаў галадоўку. Ён патрабуе выканаць рашэньне Эўрапейскага суду па правах чалавека аб яго неадкладным вызваленьні. Вялікая палата Эўрапейскага суду на мінулым тыдні пакінула ў сіле папярэдняе рашэньне па справе Фатулаева.

У красавіку гэтага году Страсбурскі суд, прызнаўшы парушэньне ў дачыненьні да Фатулаева ягонага права на справядлівае судовае разьбіральніцтва і свабоду выказваньняў, прыняў рашэньне аб неадкладным вызваленьні журналіста і выплаты яму кампэнсацыі ў памеры 25 тысяч эўра. Аднак урад Азэрбайджану, выказаўшы нязгоду з гэтым рашэньнем, падаў апэляцыю ў Вялікую палату Эўрапейскага суду.

Фатулаеў быў двойчы асуджаны ў 2007 годзе спачатку па абвінавачваньні ў паклёпе, а затым у пагрозе тэрарызмам у агульнай складанасьці да 8,5 гадоў пазбаўленьня волі. У ліпені гэтага году журналісту дадалі яшчэ 2,5 года турэмнага зьняволеньня па абвінавачваньні ў незаконным захоўваньні наркотыкаў.
XS
SM
MD
LG