Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбары ў Кіргізстане былі сумленьныя


"Мы правялі сумленныя выбары без выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу", – заявіла сёньня прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева на сустрэчы з лідэрамі палітычных партый, якія, па папярэдніх дадзеных, могуць увайсьці ў склад парлямэнту.

"Упершыню ў гісторыі незалежнага Кіргізстану мы здолелі правесьці сумленныя выбары без выкарыстаньня адміністрацыйнага рэсурсу і ўмяшаньня органаў дзяржаўнай улады ў працу выбарчых камісій", – заявіла Атунбаева. Старшыня Цэнтрвыбаркаму Акылбек Сарыеў тым паведаміў, што зараз спраўджваюцца пратаколы падліку галасоў і разглядаюцца скаргі, што паступілі ў ЦВК.

10 кастрычніка ў Кіргізстане адбыліся выбары ў парлямэнт. Па выніках галасаваньня, лідзіруе апазыцыйная партыя "Ата-Журт", за якую прагаласавалі 8,88% выбаршчыкаў.
XS
SM
MD
LG