Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі не зьбіраецца саступаць


Сутыкненьні з паліцыяй падчас дэманстрацыі ў Ліёне

Сутыкненьні з паліцыяй падчас дэманстрацыі ў Ліёне

У Францыі сёньня – шосты дзень агульнанацыянальнага страйку. Аднак прэзыдэнт Сарказі заяўляе, што не адмовіцца ад плянаў пэнсійнай рэформы.


У Францыі сёньня бастуюць, апроч іншых, чыгуначнікі, авіядыспэтчары і настаўнікі. Страйкі і дэманстрацыі адбываюцца ў больш чым 200 гарадах краіны, ў тым ліку і ў самых буйных -- Парыжы, Марсэлі, Бардо, Лілі і Тулузе.

Ужо тыдзень страйкуюць працаўнікі ўсіх 12 нафтаперапрацоўчых заводаў краіны, рабочыя блякуюць доступ да нафтавых сховішчаў. На кожнай дзясятай запраўцы Францыі скончыўся бэнзін, і ў некаторых рэгіёнах людзі пачалі масава скупляць паліва, што яшчэ больш ўзмацняе дэфіцыт.

Паводле ўрадавых чыноўнікаў, у краіне ёсьць стратэгічны запас паліва, якога павінна хапіць на тры месяцы.

Паводле ўрадавых чыноўнікаў, у краіне ёсьць стратэгічны запас паліва, якога павінна хапіць на тры месяцы.
У панядзелак 18 кастрычніка да страйкоўцаў далучыліся “дальнабойнікі” – кіроўцы вялікагрузных аўтамабіляў. Яны заблякавалі некаторыя дарогі і нафтасховішчы.

У Марсэлі стаяць неразгружанымі дзесяткі танкераў з нафтай, ў горадзе ўтварыліся горы сьмецьця з-за страйку супрацоўнікаў камунальных службаў.

Упраўленьне грамадзянскай авіяцыі рэкамэндавала авіякампаніям ўдвая скараціць колькасьць рэйсаў у парыскі аэрапорт Арлі. Міністэрства транспарту Францыі папярэдзіла, што галоўны аэрапорт краіны - парыскі Шарль дэ Голь -- можа спыніць працу, паколькі яго запасаў паліва хопіць толькі на найбліжэйшыя некалькі дзён.


МІльёны пратэстуюць


Паводле дадзеных паліцыі, у дэманстрацыях на мінулым тыдні ўзялі ўдзел больш за мільён чалавек. Прафсаюзы ацанілі колькасьць удзельнікаў акцый пратэсту на 3,5 млн.

Учора ў адным з прымесьцяў Парыжу паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць маладых дэманстрантаў, якія кідалі ў паліцыю камяні.
Паводле апытаньняў грамадзкай думкі страйкоўцаў падтрымлівае каля 70% французаў.
Было арыштавана каля 300 чалавек.

Пры гэтым паводле апытаньняў грамадзкай думкі страйкоўцаў падтрымлівае каля 70% французаў.

Удзельнікі забастовак незадаволеныя плянамі ўраду падвысіць пэнсійны ўзрост з 60 да 62 гадоў, а таксама падвысіць узрост атрыманьня поўнай дзяржаўнай пэнсіi з 65 да 67 гадоў.

Пэнсійную рэформу ўжо ўхваліла ніжняя палата парлямэнта краіны. Абмеркаваньне законапраекта ў Сэнаце прызначанае на 20 кастрычніка.

Ці паўторыцца гісторыя?


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў у панядзелак, што не адмовіцца ад пэнсійнай рэформы, якую лічыць вельмі неабходнай -- з-за велізарнага дэфіцыту пэнсійных фондаў.

Сарказі: "Гэтая рэформа адкладалася занадта доўга і яна ня можа адкладацца надалей. Чаму? Таму што сёньняшнія і заўтрашнія пэнсіянэры
Такая сытуацыя ня можа працягвацца.
павінны атрымліваць свае пэнсіі. У Францыі 15 мільёнаў пэнсіянэраў. У гэтую хвіліну, калі я гавару з вамі, паўтара мільёна зь іх атрымліваюць свае пэнсіі за кошт банкаўскіх крэдытаў. Такая сытуацыя ня можа працягвацца".

Паводле сацыялягічных дасьледаваньняў, 70% французаў лічаць, што цяперашнія акцыі пратэсту выльюцца ў агульнанацыянальны рух, падобны таму, што паўстаў у сярэдзіне 1990-х гадоў.

У 1995 годзе тры тыдні пастаянных дэманстрацый і страйкаў вымусілі ўрад адмовіцца ад эканамічных рэформаў, якія прадугледжвалі ў тым ліку падвышэньне пэнсійнага ўзросту.
XS
SM
MD
LG