Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Бабіцкі: “У Чачэніі запрацавала машына сьмяротніцтва”


Сёньняшні напад на парлямэнт Чачэнскай рэспублікі мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара радыёстанцыі “Рэха Каўказу” Андрэя Бабіцкага

Дракахруст: Андрэй, сёньняшні напад на парлямэнт Чачэніі - у чым яго прычына, ці быў ён прымеркаваны да прыезду ў рэгіён кіраўніка МУС РФ Рашыда Нургаліева?

Бабіцкі: Я ня думаю. Нургаліеў часта бывае ў рэгіёне. Гэта магло быць неяк зьвязана, але я мяркую, што гэтую апэрацыю больш разумна параўноўваць зь нядаўнім нападам на радавую вёску Рамзана Кадырава Цэнтарой. Тады група Гусэйна Гакаева фактычна здолела ўчыніць сур'ёзны беспарадак у гэтай вёсцы.

Сёньняшняя атака па дзёрзкасьці параўнальная з тым нападам на Цэнтарой, гэта сьвядомая зьнявага дзяржаўнай улады. Падабенства гэтых нападаў у тым, што ў абодвух удзельнічалі сьмяротнікі, людзі, якія не спадзяваліся выжыць.

Тут ёсьць адзін важны аспэкт. Нядаўна ў кіраўніцтва імарату Каўказ – гэтай віртуальнай дзяржавы, якая аб'ядноўвае ўсе паўночнакаўкаскія рэспублікі, адбыўся раскол. Частка чачэнскіх палявых камандзіраў заявілі, што выходзяць з-пад прысягі Доку Ўмараву і што яны павінны ваяваць у складзе вілаяту Нох-Чачо.

Гэты працэс паказвае, што ісламскі інтэрнацыяналізм у тым выглядзе, у якім яго спрабаваў накінуць Паўночнаму Каўказу Доку Ўмараў, ня надта прыжываецца. Усё ж баявыя джамааты дзейнічаюць у межах сваіх рэспублік. І нягледзячы на абвяшчэньне розных інтэрнацыянальных лёзунгаў нацыяналізм і этнасэпаратызм застаюцца галоўным зьместам усіх гэтых падпольных працэсаў.

Напад на Цэнтарой арганізаваў Гакаеў, які ўласна першым і абвясьціў пра непадпарадкаваньне Ўмараву. Гледзячы па ўсім, і сёньняшняя апэрацыя – гэта справа яго рук.

Гакаеў жадае даказаць, што ён можа ня толькі ваяваць самастойна, але і ваяваць з куды большым піяр-эфэктам. За ўвесь час пасьля другой чачэнскай вайны нікому не прыходзіла ў галаву нападаць на радавую вёску Кадырава. І з пункту гледжаньня піяру тая акцыя была фантастычна эфэктнай. Гакаеву неабходны аўтарытэт сярод шараговых маджагедаў, каб прыцягнуць на свой бок у сытуацыі расколу як мага больш людзей. І гэтая матывацыя адыгрывае не апошнюю ролю.

Дракахруст: Андрэй, напад на парлямэнт – гэта насамрэч дэманстрацыя сілы ці слабасьці, дэманстрацыя таго, што мы можам усё, ці гэта лебядзіная песьня, на якую кінутыя ўсе рэсурсы?

Бабіцкі: Ну я б не сказаў, што ўсё. У нападзе на парлямэнт удзельнічалі чатыры чалавекі. Гэта не падобна на агонію. Яшчэ зь мінулага лета запрацавала машына сьмяротніцтва, яна была запушчаная Ўмаравым, калі маладыя людзі пачалі сябе падрываць, у асноўным на вуліцах Грознага, каля зборышчаў супрацоўнікаў міліцыі.

Кадыраў ужо шмат гадоў кажа, што такія акцыі – гэта агонія, што яны робяцца ад адчаю. Але гэта цягнецца вельмі доўга, каб быць праўдай. Я чую гэтыя размовы пра агонію ўжо 3 гады. У мяне няма адчуваньня, што нешта мяняецца. Хутчэй мінулае і сёлетняе лета паказалі, што рэсурсы даволі вялікія, што баевікі могуць сабе дазволіць плянаваць самыя разнастайныя апэрацыі, тэрарыстычны асартымэнт стаў надзвычай шырокі. Яны нарошчваюць аб'ем высілкаў і тэрарыстычнае майстэрства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG