Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ставіш подпіс за Лукашэнку — флюараграфія без чаргі


Камічны выпадак парушэньня выбарчага заканадаўства зафіксаваны актывістамі БХД у Бабруйску.

Як распавяла кіраўніца Магілёўскай арганізацыі БХД Таісія Кабанчук, у сёмай паліклініцы Бабруйску подпісы ў падтрымку Лукашэнкі зьбіраюць сярод наведнікаў мэдустановы, прычым даволі незвычайным чынам. На мінулым тыдні адна з актывістак БХД стала сьведкай таго, як людзям у вялікай чарзе на флюараграфію мэдработнік прапанавала прапускаць без чаргі тых, хто паставіць ёй подпіс за Лукашэнку, — паведамляе прэсавая служба БХД.

Таксама актывісты БХД Бабруйску зафіксавалі выпадак незаконнага збору подпісаў за вылучэньне ў выбарчую камісію. Подпісы за сваю настаўніцу зьбіралі… школьнікі. Навучэнцы бабруйскай школы № 22 патлумачылі, што настаўніца загадала ім сабраць па 10 подпісаў.
XS
SM
MD
LG