Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ФРГ заклікае туркаў вучыць нямецкую мову


Прэзыдэнт ФРГ Крысьціян Вульф заявіў, што імігранты ствараюць масу праблем у Германіі, большасьць якіх зьвязана з няведаньнем нямецкай мовы, і сказаў, што турэцкія імігранты павінны вучыць нямецкую мову.

Гэтыя выказваньні прэзыдэнта Нямеччыны былі апублікаваныя турэцкай газэтай Hurriyet сёньня падчас яго пяцідзённага візыту ў Турцыю.

У самой Германіі зараз вядзецца публічная дыскусія вакол праблемы сацыяльнай інтэграцыі амаль пяці мільёнаў мусульманскіх імігрантаў – галоўным чынам з Турцыі.
XS
SM
MD
LG