Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прасілі мэдаль, дадуць — жэтон


Аляксандар Ваўчанін
Аляксандар Ваўчанін
Старшыня камісіі АГП па праблемах Чарнобылю жыхар Жодзіна Аляксандар Ваўчанін атрымаў афіцыйны адказ на свой зварот да кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея з просьбай вырашыць пытаньне аб заснаваньні памятнай узнагароды да 25-й гадавіны аварыі Чарнобыльскай АЭС.

"Я прапаноўваў беларускім уладам крочыць за досьведам Расеі, Украіны і Казахстану, дзе ўжо распрацаваныя эскізы мэдаля для ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі на ЧАЭС. Акрамя таго, я выконваў калектыўную просьбу ліквідатараў і прасіў уключыць у парадак сумеснага паседжаньня парлямэнцкага сходу Расеі і Беларусі пытаньне аб уніфікацыі заканадаўства "Аб сацыяльнай абароне грамадзянаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС", — удакладніў для "Свабоды" Аляксандар Ваўчанін.

Па словах суразмоўцы, яго пісьмовы зварот накіравалі з адміністрацыі прэзыдэнта ў дэпартамэнт па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Адтуль, у сваю чаргу, паведамілі: "Плянам мерапрыемстваў да 25-й гадавіны катастрофы на ЧАЭС, які быў зацьверджаны 11 жніўня 2010 году намесьнікам прэм'ер-міністра І.Бамбізам, прадугледжаны выраб памятнага жэтона для ўручэньня ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG