Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанская выведка адпрэчвае абвінавачваньні Індыі


Пакістанская выведная служба ISI абвяргае абвінавачваньні ў яе датычнасьці да падрыхтоўкі тэрарыстычных нападаў у індыйскім горадзе Мумбай ў 2008 годзе.

У артыкуле, апублікаваным у брытанскай газэце "Guardian", гаворыцца, што саўдзельнікам тэрактаў зьяўляецца амэрыканец пакістанскага паходжаньня Дэвід Хэдлі.

Дэвід Хэдлі на допыце ў Індыі паказаў, што супрацоўнікі пакістанскай спэцслужбы сустракаліся з ваяўнікамі групоўкі "Лашкар-э-Таіба", якая арганізавала тэракты.
XS
SM
MD
LG