Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмед Закаеў зноў у вышуку


Адзін з лідэраў чачэнскіх сэпаратыстаў Ахмед Закаеў зноў абвешчаны ў міжнародны вышук.

Як паведаміла прадстаўніца Генпракуратуры Расеі Марына Грыднёва, у дачыненьні да яго суд завочна вынес пастанову аб узяцьці пад варту.

Упершыню Закаеў ужо быў абвешчаны ў міжнародны вышук у 2001 годзе, аднак, па словах Грыднёвай, з таго часу колькасьць злачынстваў, у якіх яго абвінавачваюць, значна павялічылася.

У канцы верасьня Расеі ня здолела дамагчыся выдачы Закаева праваахоўнымі органамі Польшчы, дзе ён прымаў удзел у Сусьветным кангрэсе чачэнскага народу. Закаеў быў затрыманы ў Варшаве, аднак у той жа дзень вызвалены па рашэньні суду.
XS
SM
MD
LG