Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на парлямэнт Чачэнскай рэспублікі


Сілы бясьпекі Чачні падчас апэрацыі

Сілы бясьпекі Чачні падчас апэрацыі

Сёньня ў Грозным адбыўся напад на заканадаўчы сход Чачні. Загінулі два супрацоўніка міліцыі і загадчык гаспадаркі будынка, 17 чалавек параненыя, у тым ліку 6 міліцыянтаў, паведаміла прадстаўнік рэспубліканскага ўпраўленьня Сьледчага камітэту.

Вось што паведаміў па тэлефоне з Чачні карэспандэнт Паўночнакаўкаскай службы нашага радыё Хізір Хасімікаў.

“З раніцы Чачня была шакаваная тым, што сёньня адбылося. Мясцовыя супрацоўнікі сілавых структур кажуць, што два ці тры чалавекі са зброяй прайшлі ў парлямэнт Чачні. Яны нібыта спрабавалі забіць Дукуваху Абдурахманава, сьпікера парлямэнту, але яго абаранілі ахова і дэпутаты і ён быў вывезены на бронетранспарцёры.

Да парлямэнту былі сьцягнутыя спэцаддзелы МУС Чачні і супрацоўнікі службы бясьпекі прэзыдэнта рэспублікі. Апэрацыяй па нэўтралізацыі нападнікаў кіраваў асабіста прэзыдэнт Рамзан Кадыраў.

Паводле яго, узброеных нападнікаў было трое, раніцай яны праніклі ў будынак, забілі двух супрацоўнікаў міліцыі з аховы парлямэнту і заўгаса заканадаўчага сходу. Кадыраў сказаў, што апэрацыя па зьнішчэньні баевікоў і вызваленьні дэпутатаў і тэхнічных супрацоўнікаў заняла 15-20 хвілінаў.

Паводле Кадырава, усе нападнікі былі зьнішчаныя, усе дэпутаты жывыя і знаходзяцца ў бясьпецы.

У Чачні цяпер знаходзіцца міністар унутраных справаў Расеі Рашыд Нургаліеў. Ён плянаваў узяць удзел у нарадзе ў МУС Чачні, прысьвечанай дню міліцыі. Напярэдадні ўвечары міністар і прэзыдэнт Чачні наведалі брыгаду ўнутраных войскаў, уручылі ўзнагароды вайскоўцам.
XS
SM
MD
LG